Луізіянскі тэхналагічны ўніверсітэт
Луізіянскі тэхналагічны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Louisiana Tech University | |
Арыгінальная назва | англ.: Louisiana Tech University |
Заснаваны | 1894 |
Студэнты | 11 126[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Растан, Луізіяна, ЗША |
Сайт | latech.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луізіянскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Louisiana Tech University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Растан у штаце Луізіяна.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня адкрылася як індустрыяльны інстытут і каледж ў 1894 годзе падчас Другой прамысловай рэвалюцыі. Першапачатковай місіяй вучэльні было навучанне студэнтаў мастацтвам і дакладным навукам з мэтай развіцця індустрыяльнай эканомікі ў пострэканструкцыйнай Луізіяне. Чатырма гадам пазней у 1898 годзе штат змяніў назву вучэльні на Луізіянскі індустрыяльны інстытут. У 1921 годзе вучэльня змяніла назву на Луізіянскі політэхнічны інстытут, каб адлюстраваць яе развіццё як больш буйной тэхнічнай вучэльні. Луізіанскі політэхнічны інстытут афіцыйна змяніў сваю назву на сучасную ў 1970 годзе, бо тады ён ужо цалкам адпавядаў крытэрыям даследчага ўніверсітэта.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж прыкладных і прыродазнаўчых навук
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі і дакладных навукі
- Каледж вольных мастацтваў
- Цэнтр прадпрымальніцтва і інфармацыйных тэхналогій
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луізіянскі тэхналагічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы